Климович Наталья Анатольевна
Заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по вопросам экологии, природопользования и чернобыльской катастрофы

PDA
Климович Наталья Анатольевна
Главная События

События

          

 

Прыміце, калі ласка, шчырыя віншаванні з Днем настаўніка!

 


02 10/2018

                   

 

Дарагія настаўнікі і выхавацелі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, супрацоўнікі аддзела адукацыі Кастрычнiцкага раену горада Мiнска!                 Шаноўныя ветэраны педагагічнай працы!

 

Гэта свята напоўнена глыбокай павагай і вялікай падзякай за вашу самаадданую працу, звязана з надзеямі на падрастаючае пакаленне, на іх мэтанакіраванасць, прагу да ведаў на карысць роднай Беларусі.

Менавіта Вы, паважаныя педагогі, ў кожным чалавеку закладваеце жыццёвы падмурак, так неабходны яму самому, дзяржаве і грамадству, напаўняеце жыццёвы шлях маладых людзей сэнсам, выхоўваеце сумленных і адданых сваёй краіне грамадзян, сапраўдных патрыётаў Айчыны.

Зычу вам, шаноўныя, творчых поспехаў і натхнення; задавальнення ад зробленага; павагі, разумення і падтрымкі ад калег, вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў; нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае.

Няхай усведамленне важнасці і неабходнасці вашай працы для развіцця грамадства надае вам сілы ў выкананні высакароднай справы.

Шчасця вам, моцнага здароўя, творчых здзяйсненняў, таленавітых і працавітых выхаванцаў, жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і добрага настрою, як мага болей сонечных дзен у жыцці!

 

З павагай,

 

 

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь                                                                   Н.А.Климовiч

 


Все новости